ГЕРБАРЫЙ IНСТЫТУТА ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ БАТАНIКI
IМЯ В.Ф. КУПРЭВIЧА (MSK)

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi
Навукова-практычны цэнтр па бiярэсурсах
М i н с к

   
 
Беларускi
 

Уводзiны ¦ Штат i збiральникi ¦ Публiкацыi
Гербарый сасудзiстых раслiн ¦ Гербарый мохападобных ¦ Гербарый водарасцяў
Гербарый лiшайнiкаў ¦ Гербарый грыбоў
Палеабатанiчная калекцыя ¦ Карпалагiчная калекцыя ¦ Бiблiятэка гербарыя

   

 


Памяшканне гербарыя сасудзiстых раслiн


Вiдавыя кашулi гербарыя сасудзiстых раслiн


Памяшканне гербарыя мохападобных


Памяшканне гербарыя лiшайнiкаў


Адна з шафаў гербарыя грыбоў


Частка карпалагiчнай калекцыi

 

Уводзiны

Гербарый Iнстытута эксперыментальнай батанiкi iмя В.Ф. Купрэвiча Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi з’яўляецца старэйшым і буйнейшым у рэспубліцы. Гербарый існуе пры Аддзеле флоры і гербарыя, які быў створаны ў 2003 годзе (Прыказ па Iнстытуту № 1 ад 10 студзеня 2003 г.), і фукцыяніруе на падставе Палажэння аб Гербарыі (зацверджана Бюро Прэзiдыўма Нацыянальный акадэмii навук Беларусi, Пастанова № 116 ад 16 сакавiка 2006 г.). З 2002 г. Гебарый уключаны ў Дзяржаўны рэестр навуковых аб’ектаў, якія складаюць нацыянальны набытак (Пастанова Савета Мiнiстраў № 758 ад 11 чэрвеня 2002 г. i Паведамленне ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб уключэнні аб’екта ў Дзяржаўны рэестр навуковых аб’ектаў, якія складаюць нацыянальны набытак). З 2005 г. пачата уключэнне асобных батанiчных калекцый Гербарыя ў Дзяржаўны рэестр навуковых аб’ектаў, якія складаюць нацыянальны набытак.

Мэта i прызначэнне Гербарыя

Асноўная мэта Гербарыя – выконваць функцыi навуковага справачна-инфармацыйнага цэнтра па бiялагiчнай разнастайнасцi i бiялагiчным рэсурсам раслiннага свету Беларусi, зыходзячы з сабрання батанiчных калекцый беларускай i сусветнай флоры.

Прызначэнне Г ербарыя:
– збор, iдэнтыфiкацыя (вызначэнне), афармленне, сiстэматызацыя i захоўванне ўзораў раслiн i грыбоў у складзе калекцый у выглядзе, даступным для карыстальнiкаў;
– ўлiк, абагульненне i захоўванне iнфармацыi, якая датычыць батанiчных калекцый;
– з'ўляцца аўтарытэтнай крынiцай стандартных назваў раслiн, у тым лiку шляхам падтрымання стандартаў батанiчнай наменклатуры;
– прадастаўленне iнфармацыйных i кансультацыйных паслуг зацiкаўленым асобам i ўстановам;
– распаўсюджванне ведаў аб флоры i мiкабiёце Беларусi на рэспублiканскiм i мiжнародным ўзроўнi, асветнiцкая дзейнасць.

Структура Гербарыя

Гербарый уключае сем раздзелаў, або секцый (шэсць з iх з'яўляюцца натуральна-гiстарычнымi калекцыямi), кожная з якiх мае свой ўласны акронім і сімвалічны колер.

MSK-V – Гербарый сасудзiстых раслiн
MSK-B – Гербарый мохападобных
MSK-A – Гербарый водарасцей
MSK-L – Гербарый лiшайнiкаў*
MSK-F – Гербарый грыбоў*
MSK-P – Палеабатанiчная калекцыя
MSK-C – Карпалагiчная калекцыя (або гербарый насення, пладоў i шышак)
BNHB – Бiблiятэка гербарыя

* Паходжанне i назвы гэтых раздзелаў маюць гiстарычную традыцыю. Па сучаснай класiфiкацыя лiшайнiкi з'яўляюцца сапраўднымi грыбамi (царства Fungi), i большасць ix таксонаў ўваходзiць у склад аддзелу Ascomycota, складаючы групу лiхенiзаваных грыбоў, альбо сумкавых грыбоў, якiя аблiгатна асацыяваны з водарасцямi. Паколькi грыбы не з'яўляюцца раслiнамi, то правамерна назва калекцыя грыбоў i калекцыя лiхенiзаваных грыбоў. У некаторых странах замест гербарый для грыбоў ужываецца тэрмiн фунгарый (fungarium).

Зараз у фондах гербарыя налiчваецца больш за 250 000 ўзораў, з якіх: сасудзістых раслін – каля 160 000, мохападобных – каля 37 000, водарасцей – 140, лішайнікаў– каля 35 000, грыбоў – каля 15 000, палеабатанічных узораў – больш за 350, карпалагічных узораў – каля 2000. Для навуковага забяспячэння даследванняў і рэалізацыі мэтаў і задач Гербарыя пры ім утворана бібліятэка батанічнай літаратуры, якая ўключае больш за 1200 адзінак захоўвання.

Геаграфiя збораў узораў

Большасць узораў Гербарыя сабраны на тэрыторыі Беларусі ў яе сучасных межах. Таксама ёсць шматлікія зборы з сумежных краінаў: Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны. Адносна добра прадстаўлены ўзоры з Каўказу, Сібіры, Далёкага Усходу, Сярэдней Азіі. Невялікай колькасцю узораў прадстаўлены Заходняя Еўропа, Цэнтральная, Паўднёва-Заходняя i Паўднёва-Усходняя Азія, Паўночная Амерыка. Маюцца адзінкавыя ўзоры з Афрыкі і Аўстраліі.

Фонды Гербарыя адлюстроўваюць разнастайнасць фіта- і мікабіёты ўсіх батаніка-геаграфічных раёнаў Беларусі. Штогод фонды папаўняюцца, у залежнасці ад калекцыі, ад дзесяткаў да тысяч узораў. У калекцыях MSK-V, MSK-L і MSK-F захоўваюцца тыпавыя (аўтэнтычныя) ўзоры новых таксонаў.

Кароткi гiстарычны нарыс

Першыя калекцыi Гербарыя пачалi фармiравацца ў 1922 пры Iнстытуце беларускай культуры (Iнбелкульт).

Сярод найбольш раннiх калектараў розных груп былi: В.Ф. Купрэвiч (грыбы), В.А. Мiхайлоўская (сасудзiстыя раслiны, iмхi), В.С. Палянская (сасудзiстыя раслiны, iмхi, лiшайнiкi), А.П. Пiдоплiчка (сасудзiстыя раслiны, iмхi, лiшайнiкi), В.П. Савiч (лiшайнiкi), Л.I. Савiч-Любiцкая (iмхi, лiшайнiкi), П.М. Санько (сасудзiстыя раслiны, iмхi), М.П. Тамiн (сасудзiстыя раслiны, iмхi, лiшайнiкi), Н.О. Цэттэрман (сасудзiстыя раслiны, iмхi, лiшайнiкi).

На пачатак Другой сусветнай вайны гербарый сасудзiстых раслiн налiчваў не больш за 5000 узораў. У часы вайны ëн быў вывезены ў Германiю разам з iншымi каштоўнасцямi агульначалавечай значнасцi. Толькi ў 1948 годзе гербарый быў вернуты, але не поўнасцю. Частка не вярнутых калекцый захоўваецца ў Польшчы – Гербарыi KRAM (Кракаў).

У пасляваенны перыяд захаваныя калекцыi (сасудзiстыя раслiны, мохападобныя, лiшайнiкi, карпалагiчная калекцыя) пачалi значна папаўняцца i былi створаны новыя калекцыi: гербарый водарасцей, грыбоў i палеабатанiчная калекцыя.

Апошнiя дзесяцiгоддзi з фондамi MSK працавалi спецыялiсты – батанiкi i мiколагi з розных краiн: Р.В. Камелiн, В.Н. Цiхамiраў, М.М. Цвялëў, Ю.А. Аляксееў, Т.В. Ягорава, А.I. Кузьмiчоў, М.Г. Пiменаў, А.К. Скварцоў, В.Г. Папчанкоў, А.Е. Баброў, Д.В. Гельтман, Т.Г. Леонава, А.М. Сеннiкаў, Э.Л. Нездаймiнога, А.В. Багачова, I.В. Змiтровiч, В.Ф. Малышава, К.Ф. Малышава (Расiя); Т.Л. Андрыенка, М.I. Канапля (Украiна); З. Гуджынскас, Н.Я. Калiнаўскайтэ, М. Рiла, А. Трэйгiенэ (Лiтва); Ю.Т. Страздзiньш, I.Я. Фатаре (Латвiя); К. Каламээс (Эстонiя); К. Растаньскi, Е. Зялiнскi, Я. Гузiк (Польшча).

Адрас Гербарыя i размяшчэнне фондаў

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Iнстытут эксперыментальнай батанікі
імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»*
Вул. Акадэмічная 27
220072 Мінск
Беларусь

*Уваходзiць у Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па бiярэсурсах»

Лабараторыя флоры і сістэматыкі раслін (загадчык – акад., праф., докт. бiял. навук В.I. Парфёнаў)
Тэл. [375] (17) 284-20-15; e-mail: msk@biobel.bas-net.by
Гербарый сасудзiстых раслiн памяшканнi 418, 421, 425;
Гербарый мохападобных 422;
Гербарый водарасцей 419;
Гербарый лiшайнiкаў 408, 021;
Палеабатанiчная калекцыя 419;
Карпалагiчная калекцыя 419, 021;
Бiблiятэка 417.

Лабараторыя мікалогіі (загадчык – канд. біял. навук В.С. Гапіенка)
Тэл. [375] (17) 284-20-14; e-mail: fungi@biobel.bas-net.by
Гербарый грыбоў памяшканнi 401, 402, 404, 415;
Гербарый лiшайнiкаў 408.

Аўтары

Змест сайта засноўваецца (са змяненнямi i дапаўненнямi) на буклеце: Гербарый. Минск: Институт экспериментальной ботаники им. В.Ф. Купревича, 2005. 28 с.

Старонкi гэтага сайту (1 Уводзiны, 2 Штат i калектары, 3 Публiкацыi, 4 Гербарый сасудзiстых раслiн, 5 Гербарый мохападобных, 6 Гербарый водарасцей, 7 Гербарый лiшайнiкаў, 8 Гербарый грыбоў, 9 Калекцыя грыбных культур, 10 Палеабатанiчная калекцыя, 11 Карпалагiчная калекцыя) падрыхтаваны пры супрацоўнiцтве наступных аўтараў:

Д.Б. Беламесяцава тэкст (8, 9), фота (8, першае зверху у панэлi злева)
В.С. Гапiенка тэкст (8)
Н.Н. Кобзар тэкст (7)
Г.Ф. Рыкоўскi тэкст (5)
Д.I. Траццякоў тэкст (1, 2, 3, 4, 5, 6, 10, 11), агульная рэдакцыя
Т.Г. Шабашова текст (9)
Я.A. Шапарава тэкст (8)
Я.А. Юрчанка тэкст (3, 7, 8, 9), веб-дызайн, пераклад на англiйскую мову, агульная рэдакцыя, iлюстрацыi
I.М. Якаўлева тэкст, iлюстрацыi (1, 2, 4)

   

Дата першага выстаўлення сайта: 9 верасня 2008
Дата апошняй рэдакцыi: 9 верасня 2008