ГЕРБАРЫЙ IНСТЫТУТА ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ БАТАНIКI
IМЯ В.Ф. КУПРЭВIЧА (MSK)

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi
Навукова-практычны цэнтр па бiярэсурсах
М i н с к

   
 
Беларускi
 

Уводзiны ¦ Штат i збiральнiкi ¦ Публiкацыi
Гербарый сасудзiстых раслiн ¦ Гербарый мохападобных ¦ Гербарый водарасцяў
Гербарый лiшайнiкаў ¦ Гербарый грыбоў
Палеабатанiчная калекцыя ¦ Карпалагiчная калекцыя ¦ Бiблiятэка гербарыя

 
Мохападобныя – галерэя ўзораў

 

Гербарый мохападобных

Сертыфікацыя: Пасведчанне аб батанічнай калекцыі № 35, выдадзена 2 VIII 2005 на падставе рашэння калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 27 VII 2005 № 7/6

Год заснавання: 1922

Куратар: докт. біял. навук Г.Ф. Рыкоўскі, намеснік загадчыка Лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін

Колькасць узораў: 37 000

Колькасць відаў: 550

Геаграфія збораў: Беларусь, Паўночная, Заходняя і Усходняя Еўропа (Расія, Украіна, Лiтва, Латвія), Каўказ, Паўночная Амерыка

Адзінка ўліку: гербарны ўзор (пакет), гербарны ліст

Склад калекцыйных матэрыялаў:
эксікаты, выдадзеныя Батанічным інстытутам імя В.Л. Камарова (LE);
узоры, сабраныя ў 1920–1940 гадах А.I. Бяляевай, А. Збіткоўскай, Т.I. Кукаловіч, В.А. Міхайлоўскай, А.П. Підоплічкам, В.С. Палянскай, М.А. Прахіным, Л.I. Савіч (Любіцкай), П.М. Санько, А. Свенціхоўскай, М.П. Таміным, Н.О. Цэттэрман і іншымі;
калекцыя Ю.М. Вараб’ёва, сабраная ў Расii (Горкаўская вобл.) у 1970х гадах;
узоры, сабраныя ў 1950–1980: асноўная частка – зборы Г.Ф. Рыкоўскага, Т.М. Клакоцкай;
узоры, сабраныя ў 1980–1990: асноўная частка – зборы М.П. Калеснікавай (Млынарчык), А.М. Маслоўскага; нешматлікія узоры Я.Я. Блудава, Н.А. Вахнiй, Г.У. Вынаева, В.М. Грушэўскай, Л.Я. Дворак (Парымончык), М.А. Джуса, Н.В. Казлоўскай, А.В. Созiнава, Д.I. Траццякова, Я.А. Юрчанкі і інш.;
узоры вiдаў, якiя ўключаны ў Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь

Асноўныя калектары апошнiх год: Г.Ф. Рыкоўскi, С.А. Цвяткова (Iўко), Д.I. Траццякоў

Размяшчэнне: пакой 422