ГЕРБАРЫЙ IНСТЫТУТА ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ БАТАНIКI
IМЯ В.Ф. КУПРЭВIЧА (MSK)

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi
Навукова-практычны цэнтр па бiярэсурсах
М i н с к

   
 
Беларускi
 

Уводзiны ¦ Штат i збiральнiкi ¦ Публiкацыi
Гербарый сасудзiстых раслiн ¦ Гербарый мохападобных ¦ Гербарый водарасцяў
Гербарый лiшайнiкаў ¦ Гербарый грыбоў
Палеабатанiчная калекцыя ¦ Карпалагiчная калекцыя ¦ Бiблiятэка гербарыя

 
Карпалагiчная калекцыя – галерэя ўзораў

 

Карпалагiчная калекцыя

Сертыфікацыя: Пасведчанне аб батанічнай калекцыі № 41, выдадзена 2 X 2006 на падставе рашэння калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 25 IX 2006 № 9/3

Год заснавання: 1936

Куратар: канд. біял. навук Д.I. Траццякоў, намеснік загадчыка Аддзелу флоры і гербарыя

Колькасць узораў: 2 000

Колькасць відаў: больш за 1 500

Геаграфія збораў: Беларусь, Усходняя і Заходняя Еўропа (Расія, Украіна, Літва), Каўказ

Адзінка ўліку: узор

Склад калекцыйных матэрыялаў:
эталонная калекцыя насення пустазелля;
узоры насення і пладоў дрэўных раслін, сабраныя Н.I. Чэкалінскай, Ю.Д. Сіроткіным і іншымі ў 1950-х гадах;
узоры насення пустазелля Беларусі, сабраныя ў 1960–1970-х гадах Н.В. Казлоўскай, Р.П. Кузняцовай (Штуцінай), В.А. Міхайлоўскай, Г.Ф. Рыкоўскім, Л.Г. Сімановіч, I.М. Якаўлевай;
узоры насення, сабраныя для карыялагічнага вывучэння флоры Беларусі, кожны з якіх дакументаваны гербарыем (Т.А. Давідчык, С.А. Дзмітрыева, Л.В. Семярэнка, I.У. Швец);
узоры пладоў і насення дзікарослых раслін Беларусі, сабраныя ў 1970–1990-х гадах Г.В. Вынаевым, С.А. Дзмітрыевай, Л.В. Семярэнка, Д.I. Траццяковым, I.У. Швец;
узоры шышак голанасенных, сабраныя ў 1970–1990-х гадах

Асноўныя калектары апошнiх год: С.А. Дзмітрыева, Д.I. Траццякоў, Т.А. Давідчык

База даных: Пачата распрацоўка БД «Карпалагiчная калекцыя».

Размяшчэнне: пакой 419, 021