ГЕРБАРЫЙ IНСТЫТУТА ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ БАТАНIКI
IМЯ В.Ф. КУПРЭВIЧА (MSK)

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi
Навукова-практычны цэнтр па бiярэсурсах
М i н с к

   
 
Беларускi ¦ Англiйскi
 

Уводзiны ¦ Штат i збiральнiкi ¦ Публiкацыi
Гербарый сасудзiстых раслiн ¦ Гербарый мохападобных ¦ Гербарый водарасцяў
Гербарый лiшайнiкаў ¦ Гербарый грыбоў
Палеабатанiчная калекцыя ¦ Карпалагiчная калекцыя ¦ Бiблiятэка гербарыя

 

 

Гербарый грыбоў
уключаючы калекцыю культур грыбоў

Сертыфікацыя: Пасведчанне аб батанiчнай калекцыi No. 33, выдадзенае 2 VIII 2005 на падставе рашэння калегii Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 27 VII 2005 № 7/6

Год заснавання: 1949

Куратары: канд. бiял. навук Я.А. Юрчанка (афiлафароiдныя грыбы i мiкрамiцэты); канд. бiял. навук Я.А. Шапарава (шапачкавыя грыбы, сумкавыя макрамiцэты, гастэрамiцэты, гетерабазiдыяльныя грыбы)

Колькасць узораў: каля 15 000

Колькасць відаў: больш за 2 000

Геаграфія збораў: Беларусь, Паўночная, Заходняя i Усходняя Еўропа (у асноўным Расiя i Украiна), Каўказ, Урал, Сярэдняя, Паўднëва-Заходняя Aзiя; нешматлiкiя узоры: Далёкi Усход, Паўднëва-Усходняя Азiя, Карыбскi архiпелаг

Адзінка ўліку: узор (гербарны пакет), гербарны лiст

Склад калекцыйных матэрыялаў:
серыi эксiкат "Г.С. Неводовский. Грибы СССР" (выдадзеныя ў 1954), "МОИП. Грибы СCСР" (1955, 1957, 1958), "A.S. Bondarzew. Fungi exsiccati URSS" (1959), "Mycotheca Petropolitana" (2006, 2008);
дублеты з гербарыяў KRAM (Кракаў), CWU (Харкаў), BILAS (Biльнюс), Луганскага нацыянальнага педагагiчнага унiверсiтэту (Украiна);
узоры, сабраныя В.Ф. Купрэвiчам у 1940-х гадах;
узоры iржаўных, галаўнëвых i мучнiстарасяных грыбоў, сабраныя ў 1954–1956 Т.А. Шчэрбаковай;
узоры, сабраныя ў 1950–1980-х гадах:
– Г.I. Сяржанiнай (агарыкоiдныя грыбы, дыскамiцэты, гастэроiдныя i афiлафароiдныя грыбы, гетерабазiдыямiцэты), больш за 2 000;
– Э.П. Камаровай (афiлафароiдныя грыбы), каля 2 000;
– А.I. Галаўко (Клiмовiч) (афiлафароiдныя грыбы, у асаблiвасцi род Phellinus), каля 1 000;
– менш шматлiкiя зборы В.I. Нiцiеўскай i Н.I. Чэкалiнскай (патагенныя грыбы на бабовых травах – анаморфныя, iржаўныя, сумкавыя, Peronosporales), Л.Г. Сiмановiч, Л.Б. Утыра, З.В. Захаравай (разнастайныя макрамiцэты);
узоры, сабраныя ў 1970–2000-х гадах:
– Я.А. Юрчанка (афiлафароiдныя грыбы, у асаблiвасцi род Peniophora), больш за 2 000;
– В.С. Гапiенка (агарыкоiдныя грыбы, дыскамiцэты), каля 2000;
– менш шматлiкiя зборы Д.Б. Беламесяцавай (анаморфныя грыбы, аскамiцэты), Я.А. Шапаравай (Мiнкоўскай) (агарыкоiдныя грыбы, у асаблiвасцi Russulaceae), Н.Г. Кардзiяка (афiлафароiдныя грыбы), I.А. Ханцэвiч (агарыкоiдныя грыбы), Д.I. Траццякова (макрамiцэты);
калекцыя мiксамiцэтаў, узоры Я.Л. Мароза i iншых;
мiкафiльных грыбы са збораў Г. Арнольда (2004) у выглядзе засушаных культур

Базы даных: «Гербарий макромицетов» (базiдыяльныя, сумкавыя грыбы; Я.А. Шапарава), CORTBEL (афiлафароiдныя грыбы; Я.А. Юрчанка), «Гербарий и коллекция культур микромицетов» (анаморфныя, iржаўныя, сумкавыя грыбы, аамiцэты, зiгамiцэты; Д.Б. Беламесяцава)

Размяшчэнне: пакоi 401, 404, 415