ГЕРБАРЫЙ IНСТЫТУТА ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ БАТАНIКI
IМЯ В.Ф. КУПРЭВIЧА (MSK)

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi
Навукова-практычны цэнтр по бiярэсурсах
М i н с к

   
 
Беларускi
 

Уводзiны ¦ Штат i збiральнiкi ¦ Публiкацыi
Гербарый сасудзiстых раслiн ¦ Гербарый мохападобных ¦ Гербарый водарасцяў
Гербарый лiшайнiкаў
¦ Гербарый грыбоў
Палеабатанiчная калекцыя ¦ Карпалагiчная калекцыя ¦ Бiблiятэка гербарыя

 
Лiшайнiкi – галерэя ўзораў

 

Гербарый лiшайнiкаў

Сертыфікацыя: Пасведчанне аб батанiчнай калекцыi № 40, выдадзенае 2 X 2006 на падставе рашэння калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 25 IX 2006 № 9/3, а таксама як частка батанічнай калекцыі № 33

Год заснавання: 1934

Куратары: навук. супр. Н.М. Кобзар; канд. біял. навук Д.I. Траццякоў

Кансультант: канд. бiял. навук У.У. Галубкоў

Колькасць узораў: каля 35 000

Колькасць відаў: звыш 1 000

Геаграфія збораў: Беларусь, Паўночная, Заходняя і Усходняя Еўропа, Каўказ, Урал, Сібір, Азiяцкая Арктыка, Далёкі Усход, Сярэдняя Азія, Афрыка, Паўночная Амерыка; нешматлiкiя узоры: Антарктыда, Карiбскi архiпелаг

Адзінка ўліку: гербарны ўзор (пакет), гербарны ліст

Склад калекцыйных матэрыялаў:
аўтэнтычныя ўзоры 46 відаў, разнавіднасцяў і форм, якія былі апісаны з Еўропы і Азіі
узоры з калекцый Е.К. Штукенберга "Русский гербарий" (1910-20-е гг.), "Herbarium Vsevolod Pavlovicz Savicz" (1910-20-е гг.); асобныя ўзоры з калекцый Заходняй Еўропы (найбольш раннi датуецца 1880 г.)
узоры М.П. Тамiна з Сiбiры, еўрапейскай Расii, Беларусi (1920-1940-е гг.), Н.О. Цэттэрман з Беларусi (1930-е гг.)
серыi эксiкат "A. Vězda: Lichenes Bohemoslovakiae exsiccati" (зборы 1950-х гг.), "Lichenes Arctici. Lichens from northern Alaska" (1950-е гг.), "Lichenotheca Fennica" (1940-50-е гг.), "Lichenotheca Polonica" (1950-е гг.), "V.P. Savicz. Lichenotheca Rossica" (зборы 1920-х гг.), "Plantae Varsavienses exsiccatae" (1950-е гг.)
дублеты гербарыя Батанiчнага iнстытута (LE): уключаючы узоры 1890-1920-х гг. з калекцыi Institutum cryptogamicum Horti Botanici Reipublicae Rossiсae (сборы А.А. Яленкiна i iншых), зборы Л.Н. Васiльевай (Сахалiн i Прымор'е, 1950-60-е гг.), П.Л. Гарчакоўскага (Урал, 1950-е гг.), Б.А. Келлера (Нiжняе Паволжжа, 1920-е гг.), В. Куваева i Прэабражэнскага (Прыбайкалле, 1950-е гг.), К.С. Меражкоўскага (Крым, Нiжняе Паволжжа, 1900-10-е гг.), Н.Г. Шафеева (Сярэдняя Азiя, еўрапейская Расiя, 1940-50-е гг.), К.А. Рассадзінай i шмат iншых калектараў
дублеты Herbarium lichenum Estoniae (зборы 1930-40-е гг.), Herbarium of the University of Colorado (1950-х гг.), дублеты з калекцый "Plantae australiuralenses. E.A. Selivanova-Gorodkova" i "Гербарий Башкирского заповедника" (1940-е гг.), Гербарыя Iнстытута батанiкi АН Украiны (зборы М. Макарэвiч i Е. Капачэўскай, 1950-е гг.)
узоры, сабраныя ў 1940–1970-х гадах у Беларусi: асноўная частка – зборы Н.В. Горбач (Сямёнавай); менш шматлікія зборы Дз.К. Гесь; ўзоры з калекцыi "Гербарий Березинского государственного заповедника" [зборы Н.В. Горбач (1960-е гг.) i Н.М. Кобзар (1970-е гг.)]
узоры, сабраныя ў 1970–2000-х гадах У.У. Галубковым (звыш 5 000), Н.М. Кобзар, А.П. Яцынай; нешматлiкiя ўзоры iншых калектараў (Я.Я. Блудава, Г.У. Вынаева, А.М. Маслоўскага, Д.I. Траццякова, Я.А. Юрчанкi)

Базы даных: Пачаты БД па калекцыi лiшайнiкаў лабараторыi мiкалогii i лабараторыi флоры i сiстэматыкi раслiн.

Размяшчэнне: пакоi 408, 021