ГЕРБАРЫЙ IНСТЫТУТА ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ БАТАНIКI
IМЯ В.Ф. КУПРЭВIЧА (MSK)

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi
Навукова-практычны цэнтр па бiярэсурсах
М i н с к

   
 
Беларускi
 

Уводзiны ¦ Штат i збiральнiкi ¦ Публiкацыi
Гербарый сасудзiстых раслiн ¦ Гербарый мохападобных ¦ Гербарый водарасцяў
Гербарый лiшайнiкаў ¦ Гербарый грыбоў
Палеабатанiчная калекцыя ¦ Карпалагiчная калекцыя ¦ Бiблiятэка гербарыя

 
Палеабатанiчная калекцыя – галерэя ўзораў

 

Палеабатанiчная калекцыя

Сертыфікацыя: Пасведчанне аб батанічнай калекцыі № 42, выдадзена 2 Х 2006 на падставе рашэння калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 25 IX 2006 № 9/3

Год заснавання: 1985

Куратар: канд. біял. навук Д.I. Траццякоў, намеснік загадчыка Аддзелу флоры і гербарыя

Кансультант: канд. гіст. навук М.I. Лашанкоў

Колькасць узораў: 353

Колькасць відаў: 32

Геаграфія збораў: Беларусь, Усходняя Еўропа (Расiя)

Адзінка ўліку: узор

Склад калекцыйных матэрыялаў:
калекцыя насення пустазелля і культурных раслін і іх фрагментаў;
фрагменты керамікі з адбіткамі насення

Узоры атрыманы з матэрыялаў археалагічных раскопак i iдэнтыфiкаваны ў лабараторных умовах супрацоўнікамі Гербарыя. Яны ўяўляюць сабой абвугленае насенне, у асноўным хлебных злакаў і пустазелля, а таксама выкапнёвае насенне з тарфянiкаў.

Асноўныя калектары апошнiх год: М.I. Лашанкоў, Макс. Міх. Чарняўскі, Н.М. Дубіцкая, М.М. Крывальцэвіч, А.А. Седзін, А.А. Разлуцкая, Л.У. Калядзінскі, П.М. Падгурскі, А.В. Ioў

Размяшчэнне: пакой 419

Панэль злева: Узоры выкапнёвага насення і керамічныя фрагменты з адбіткамі насення