ГЕРБАРЫЙ IНСТЫТУТА ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ БАТАНIКI
IМЯ В.Ф. КУПРЭВIЧА (MSK)

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi
Навукова-практычны цэнтр па бiярэсурсах
М i н с к

   
 
Беларускi
 

Уводзiны ¦ Штат i збiральнiкi ¦ Публiкацыi
Гербарый сасудзiстых раслiн ¦ Гербарый мохападобных ¦ Гербарый водарасцяў
Гербарый лiшайнiкаў ¦ Гербарый грыбоў
Палеабатанiчная калекцыя ¦ Карпалагiчная калекцыя ¦ Бiблiятэка гербарыя

 
Сасудзiстыя раслiны – галерэя ўзораў

 

Гербарый сасудзістых раслін

Сертыфікацыя: Пасведчанне аб батанічнай калекцыі № 35, выдадзена 2 VIII 2005 на падставе рашэння калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 27 VII 2005 № 7/6

Год заснавання: 1922

Куратар: канд. біял. навук Д.I. Траццякоў, намеснік загадчыка Аддзелу флоры і гербарыя

Колькасць узораў: 160 000

Колькасць відаў: больш за 10 000

Геаграфія збораў: Беларусь, Паўночная, Заходняя, Усходняя Еўропа (уключаючы Расію, Украіну, Літву, Латвію, Эстонію), Каўказ, Сярэдняя, Цэнтральная і Паўднёва-Заходняя Азія, Паўночная i Паўднёвая Амерыка, Аўстралія, Афрыка

Адзінка ўліку: гербарны ліст

Склад калекцыйных матэрыялаў:
эксікаты, выдаваемыя Батанічным інстытутам (LE, Санкт-Пецярбург), з якiх больш за 100 аўтэнтычных узораў;
дублеты, атрыманыя па абмену з Батанічнага інстытуту РАН (LE), Маскоўскага дзяржаўнага універсітэту (MW) і іншых замежных гербарыяў;
эксікаты, выдадзеныя Р.Х. Пабо і К.А. Чалоўскім (1853–1855), Н.В. Доўнарам (1862);
узоры, сабраныя ў 1920–1940 В.В. Адамавым, Л.М. Балкавец, I.Г. Васільковым, Г.Н. Высоцкім, С.Д. Георгіеўскім, В.С. Дактуроўскім, В.А. Зверавай, Я.У. Iвановай (Кушалевіч), В.А. Міхайлоўскай, А.П. Підоплічкам, В.С. Палянскай, Я.I. Праскураковым, М.I. Прахіным, А.Г. Рабцэвічам, Н.М. Савіч, П.М. Санько, Б.А. Федчанкам, Н.О. Цэттэрман і інш.;
узоры, сабраныя ў 1945–1960. Асноўная частка – зборы В.А. Міхайлоўскай, нешматлікія ўзоры М. Додалевай, А.Ф. Iванова, I.Н. Касско, В.М. Никалаевай і інш.;
узоры, сабраныя ў 1960–1975. Асноўная частка – зборы Н.В. Казлоўскай, Г.Ф. Захаранкавай, Л.Г. Сiмановiч; менш шматлiкiя ўзоры – В.М. Iванкiнай, Г.А. Кiм, Т.М. Клакоцкай, Ф.I. Ненадовiча, Г.Ф. Рыкоўскага; нешматлiкiя ўзоры – Н.А. Буртыс, В.П. Мартыненка, М.С. Смiрнова i iнш.;
узоры, сабраныя з 1975 па наступны час: Г.У. Вынаевым, Д.I. Траццяковым – 10 000 i больш; Д.В. Дубовiкам, А.М. Скуратовiчам – да 10 000.; В.С. Булат, С.А. Дзмiтрыевай, М.П. Калеснiкавай (Млынарчык), В.Ф. Пабiрушка, Я.А. Юрчанка – да 5 000; Р.Ю. Блажэвiч, Я.Я. Блудавым, М.А. Джусам, А.Т. Жукоўскiм, Л.М. Мяржвiнскiм, Т.К. Марозавай, А.М. Марозавым, М.С. Ракавым, Л.В. Семярэнка, А.В. Созiнавым, I.У. Швец, Н.А. Вахнiй, I.М. Якаўлевай i iнш. – да 1 000; М.I. Маньяковым, В.I. Парфёнавым, А.В. Пугачэўскiм, Я.I. Сцепановiчам, Вал.Мiк. Цiхамiравым, I.I. Шымко i шмат iншымi – нешматлiкiя ўзоры;
гербарый, дакументаваны мiкрафатаграфiямi альбо малюнкамi карыятыпаў i храмасомнымi лiчбамi, пачаты С.А. Дзмiтрыевай i Л.В. Семярэнка ў 1975;
узоры вiдаў, якiя ўключаны ў Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь

Асноўныя калектары апошнiх год: С.А. Дзмітрыева, Д.В. Дубовік, А.Н. Скуратовіч, Д.I. Траццякоў, Я.А. Юрчанка

Базы даных: База даных «Гербарий», распрацаваная С.М. Кузьменковай, пастаянна напаўняецца iнфармацыяй гербарных этыкетак. Праграма дае магчымасць друкаваць этыкеткi i атрымлiваць статыстычныя даныя.

Размяшчэнне: пакоі 418, 421, 425